Усе сэрвісы Google працуюць для вас
Увайдзіце ва Уліковы запіс Google, каб выкарыстоўваць усе магчымасці тых сэрвісаў Google, якімі вы карыстаецеся. Выкарыстанне ўліковага запісу дапамагае працаваць больш эфектыўна дзякуючы персаналізацыі прадуктаў Google і хуткаму доступу да самай важнай для вас інфармацыі, дзе б вы ні знаходзіліся.
Дапамагае вам
Калі вы ўвайшлі ва ўліковы запіс, усе сэрвісы Google, якія вы выкарыстоўваеце, працуюць зладжана, прапаноўваючы актыўную дапамогу ў выкананні паўсядзённых задач (напрыклад, сінхранізацыі пошты Gmail з Google Календаром і Google Картамі, каб вы заўсёды маглі з максімальнай эфектыўнасцю планаваць свой час).
Для вас
Незалежна ад таго, якія прылады або сэрвісы Google вы выкарыстоўваеце, ваш уліковы запіс забяспечвае ўніфікацыю функцый, якія вы ў любы час можаце змяніць і якімі можаце кіраваць.
Абараняе вас
Ваш Уліковы запіс Google абаронены перадавымі тэхналогіямі бяспекі, якія аўтаматычна дапамагаюць выяўляць і блакіраваць пагрозы яшчэ да таго, як вы паспееце з імі сутыкнуцца.
Вы можаце заўсёды разлічваць на дапамогу
Сэрвісы Google – ад Chrome да YouTube – працуюць эфектыўней і дапамагаюць рабіць больш, калі ўвайсці ва ўліковы запіс. Уліковы запіс дае вам доступ да такіх карысных функцый, як аўтазапаўненне, персаналізаваныя рэкамендацыі і не толькі, – у любы час на любой прыладзе.
-
Уліковы запіс Google дапамагае эканоміць час тым, што аўтаматычна ўводзіць паролі, адрасы і плацежную інфармацыю, выкарыстоўваючы звесткі, якія вы захавалі ва ўліковым запісе.
-
Калі вы ўваходзіце ва Уліковы запіс Google, усе сэрвісы Google, якія вы выкарыстоўваеце, працуюць зладжана, дапамагаючы вам зрабіць больш. Напрыклад, пацвярджэнні авіярэйсаў, якія прыходзяць на пошту Gmail, будуць аўтаматычна сінхранізавацца з Google Календаром і Google Картамі, каб дапамагчы вам разлічыць дарогу да аэрапорта і не спазніцца.
-
Ад узнаўлення прагляду відэа на YouTube на розных прыладах да магчымасці заўсёды мець хуткі доступ да сваіх кантактаў і абраных праграм у Краме Play – уваход у адзіны ўліковы запіс забяспечвае сапраўдную інтэграванасць ва ўсіх сэрвісах Google. Выкарыстоўваючы Уліковы запіс Google, вы можаце бяспечна і хутка ўваходзіць у староннія праграмы і прымяняць выбраныя вамі параметры ў іх.
Спецыяльна для вас
Уліковы запіс Google робіць кожны сэрвіс, якім вы карыстаецеся, персаналізаваным. Каб атрымаць доступ да налад, параметраў прыватнасці і персаналізацыі з любой прылады, проста ўвайдзіце ў свой уліковы запіс.
-
Доступ да сваіх даных і налад вы можаце атрымаць адным націсканнем. Проста націсніце на відарыс профілю і перайдзіце на старонку "Кіраванне Уліковым запісам Google". Націскаючы на відарыс профілю, таксама можна хутка увайсці ва ўліковы запіс, выйсці з яго ці ўключыць рэжым інкогніта.
-
Што тычыцца прыватнасці, мы ведаем, што не бывае рашэнняў, якія падыходзілі б усім. Менавіта таму кожны Уліковы запіс Google забяспечваецца зразумелымі сродкамі і інструментамі кіравання, такімі як Праверка прыватнасці, і такім чынам вы можаце выбраць тыя налады прыватнасці, якія найлепш вам пасуюць. Вы таксама можаце вызначаць, якія даныя трэба захоўваць ва ўліковым запісе, проста ўключаючы і выключаючы пэўныя параметры, і нават выдаляць даныя паводле даты, прадукту і тэмы.
-
Уліковы запіс Google дае вам бяспечнае адзінае месца для захоўвання асабістых звестак — напрыклад, пароляў, кантактаў, даных крэдытных картак, – каб пры патрэбе яны былі заўсёды даступныя вам у інтэрнэце.
Ваша інфармацыя застаецца прыватнай і ў бяспецы.
Ахова ўсіх звестак ва Уліковым запісе Google яшчэ ніколі не была настолькі важнай. Менавіта таму мы ўбудавалі магутныя сродкі аховы і такія інструменты, як Праверка бяспекі і Менеджар пароляў Google, у кожны ўліковы запіс.
-
Уліковы запіс Google аўтаматычна абараняе вашу асабістую інфармацыю і захоўвае яе ў прыватнасці і бяспецы. Кожны ўліковы запіс мае карысныя функцыі, сярод якіх фільтры непажаданай пошты, якія блакіруюць 99,9% небяспечных электронных лістоў яшчэ да таго, як яны да вас трапяць, і персаналізаваныя апавяшчэнні сістэмы бяспекі, якія папярэджваюць вас пра падазроныя дзеянні і шкодныя вэб-сайты.
-
Гэты просты інструмент дае персаналізаваныя рэкамендацыі, каб дапамагчы вам абараніць свой уліковы запіс.
-
Уліковы запіс Google забяспечваецца ўбудаваным Менеджарам пароляў, які надзейна захоўвае вашы паролі ў месцы, доступ да якога маеце толькі вы.

Аўтазапаўненне

Працуе лепш для вас

Заставайцеся на сувязі ў інтэрнэце
Ад узнаўлення прагляду відэа на YouTube на розных прыладах да магчымасці заўсёды мець хуткі доступ да сваіх кантактаў і абраных праграм у Краме Play – уваход у адзіны ўліковы запіс забяспечвае сапраўдную інтэграванасць ва ўсіх сэрвісах Google. Выкарыстоўваючы Уліковы запіс Google, вы можаце бяспечна і хутка ўваходзіць у староннія праграмы і прымяняць выбраныя вамі параметры ў іх.
Спецыяльна для вас
Уліковы запіс Google робіць кожны сэрвіс, якім вы карыстаецеся, персаналізаваным. Каб атрымаць доступ да налад, параметраў прыватнасці і персаналізацыі з любой прылады, проста ўвайдзіце ў свой уліковы запіс.
-
Імгненны доступ
Доступ да сваіх даных і налад вы можаце атрымаць адным націсканнем. Проста націсніце на відарыс профілю і перайдзіце на старонку "Кіраванне Уліковым запісам Google". Націскаючы на відарыс профілю, таксама можна хутка увайсці ва ўліковы запіс, выйсці з яго ці ўключыць рэжым інкогніта.
-
Параметры прыватнасці
Што тычыцца прыватнасці, мы ведаем, што не бывае рашэнняў, якія падыходзілі б усім. Менавіта таму кожны Уліковы запіс Google забяспечваецца зразумелымі сродкамі і інструментамі кіравання, такімі як Праверка прыватнасці, і такім чынам вы можаце выбраць тыя налады прыватнасці, якія найлепш вам пасуюць. Вы таксама можаце вызначаць, якія даныя трэба захоўваць ва ўліковым запісе, проста ўключаючы і выключаючы пэўныя параметры, і нават выдаляць даныя паводле даты, прадукту і тэмы.
-
Бяспечнае месца для вашых звестак
Уліковы запіс Google дае вам бяспечнае адзінае месца для захоўвання асабістых звестак — напрыклад, пароляў, кантактаў, даных крэдытных картак, – каб пры патрэбе яны былі заўсёды даступныя вам у інтэрнэце.
Ваша інфармацыя застаецца прыватнай і ў бяспецы.
Ахова ўсіх звестак ва Уліковым запісе Google яшчэ ніколі не была настолькі важнай. Менавіта таму мы ўбудавалі магутныя сродкі аховы і такія інструменты, як Праверка бяспекі і Менеджар пароляў Google, у кожны ўліковы запіс.
-
Убудаваная бяспека
Уліковы запіс Google аўтаматычна абараняе вашу асабістую інфармацыю і захоўвае яе ў прыватнасці і бяспецы. Кожны ўліковы запіс мае карысныя функцыі, сярод якіх фільтры непажаданай пошты, якія блакіруюць 99,9% небяспечных электронных лістоў яшчэ да таго, як яны да вас трапяць, і персаналізаваныя апавяшчэнні сістэмы бяспекі, якія папярэджваюць вас пра падазроныя дзеянні і шкодныя вэб-сайты.
-
Праверка бяспекі
Гэты просты інструмент дае персаналізаваныя рэкамендацыі, каб дапамагчы вам абараніць свой уліковы запіс.
-
Менеджар пароляў Google